Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Псковам

30 декабря 2019
Тэрміновая інфармацыя прыходзіць з Расіі. Пад Псковам перакуліўся аўтобус з беларусамі. Як паведамілі СМІ ў Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы  дарожнага  руху Расіі, вадзіцель "Неаплана", што рухаўся па маршруце Мінск - Санкт-Пецярбург, не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала з дарогі падчас руху ў кювет і перакулілася. У салоне было 50 пасажыраў (усе беларусы)  і два вадзіцелі. Траўмы атрымалі 19 чалавек. 14 з іх, у тым ліку трое  дзяцей, шпіталізаваныя. Адзін з пацярпелых у цяжкім стане. Вядома, што дарога была вільготная, але апрацаваная супрацьгалалёднымі матэрыяламі.