Аўтобус МАЗ-303 паспяхова прайшоў выпрабаванні ў Казані

27 февраля 2020
Навінка Мінскага аўтамабільнага завода - пасажырскі аўтобус МАЗ-303 - паспяхова прайшла выпрабаванні ў расійскім горадзе Казань на адным з самых няпростых маршрутаў. У машыны новы яркі дызайн з элементамі сімвала завода  - зубра. Кузаў  з нержавеючых матэрыялаў. Нямала бонусаў у салоне для пасажыраў - кандыцыянер, USB-зарадкі, больш камфартабельныя сядзенні. Новым МАЗам зацікавіліся і польскія гарады. Разглядаецца экспарт у Румынію і Сербію. У перспектыве  аўтобус з'явіцца і на вуліцах Мінска.