Аўта- і велапрабегі за мір і парадак. Усе ахвочыя могуць далучыцца
22 августа 2020
Аб'ядналіся і беларускія веласіпедысты. Разам гатовыя гучна заявіць - яны за мір і спакой у роднай Беларусі. Сёння ў 12 гадзін усе ахвочыя могуць далучыцца да велапрабегу. Стартуем ад Нацыянальнай бібліятэкі. А напярэдадні аўтапрабег ад канца праспекта Пераможцаў праз праспект Незалежнасці і да Уручча, арганізавалі аўтааматары. У калоне аказалася больш як 100 аўтамабіляў, на кожным дзяржаўны флаг нашай краіны.













