Авіяцыйныя параздзяленні МНС пачалі касмічны маніторынг пажараў у экасістэмах

15 апреля 2018

Сёння авіяцыйныя падраздзяленні МНС пачалі касмічны маніторынг пажараў у экасістэмах. Здымкі дазваляюць хутка вызначыць ачагі ўзгаранняў. Спецыялісты адзначаюць, што сёлета іх колькасць істотна знізілася. Дарэчы, у Беларусі рэгулярна праводзяцца прафілактычныя рэйды. МНС нагадвае аб забароне самавольнага выпальвання сухой травы. Парушальнікам пагражае штраф да 40 базавых велічынь.