Авіятары адточваюць сваё майстэрства перад паказальнымі выступленнямі

28 июня 2013
Трэніровачны маршрут - так званае люстэрка - праходзіць паралельна святочнаму. Штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-29, ваенна-транспартны самалёт Іл-76 і верталёты Мі-8 і Мі-24. Асабліва відовішчнага выступлення чакаюць ад пілатажнай групы Белая Русь. Пілоты-асы на самалётах Л-39 апішуць у небе фігуры вышэйшага пілатажу. Усяго ў парадзе будуць удзельнічаць 30 паветраных машын. Згодна з планам, 3 ліпеня авіяцыя выступіць адразу пасля праходжання механізаванай калоны. Ужо заўтра пілоты выпрабуюць рэальны маршрут над стэлай Мінск - горад-герой, якім і праляцяць 3 ліпеня.