Авіятары МНС Беларусі вылецелі ў Турцыю для дапамогі ў тушэнні лясных пажараў

27 апреля 2018

У складзе экіпажа 7 чалавек. Плануецца, што нашы ратавальнікі будуць несці дзяжурства ў горна-лясістай мясцовасці і аказваць дапамогу ў тушэнні агню, а таксама дастаўляць мясцовых пажарных да месцаў узгаранняў. Адзначым, авіяцыя МНС Беларусі не першы раз аказвае дапамогу Турцыі, толькі летась беларусы выканалі 91 баявы вылет.