Авіятары МНС Беларусі сёння атрымалі ўзнагароды ад першага віцэ-прэм'ера Грузіі

31 января 2018

У жніўні наш борт Мі-26 дапамагаў у тушэнні пажараў у гэтай краіне. Было зроблена амаль паўсотні вылетаў, скінутыя тоны вады. Нагадаем, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы беларускія ратавальнікі адправіліся ў Грузію 22 жніўня. Яны працавалі прыкладна на чвэрці ахопленай агнём плошчы.