Аўгустоўскі канал турысты змогуць наведваць без візы

30 апреля 2016

Аўгустоўскі канал павінен стаць наступным турыстычным аб'ектам у Беларусі пасля Белавежскай пушчы, які турысты змогуць наведваць без візы.

Такое меркаванне агучыў сёння старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. У той жа час, як падкрэсліваюць эксперты, зацікаўленасць у беларускім адпачынку з боку суседніх - польскіх, літоўскіх, а таксама турыстаў з іншых заходнееўрапейскіх краін, год ад года стабільна расце. Дадатковай перавагай для Аўгустоўскага канала стане яго ўключэнне ў некалькі міжнародных веламаршрутаў. Разам з тым, ужо ў гэтым сезоне, размешчаны на канале міжнародны пункт пропуску "Лясная - Рудаўка", будзе адкрыты для ўсіх турыстаў.

Для больш дэталёвага азнаямлення з рэкрэацыйнай інфраструктурай польскага Падляскага ваяводства, а таксама абмеркавання шэрагу пытанняў стратэгічнага супрацоўніцтва сёння ў Польшчы знаходзіцца дэлегацыя Гродзенскай вобласці. Дарэчы, каб на сабе праверыць умовы перасячэння мяжы, а таксама турыстычныя маршруты, гродзенскія прадстаўнікі частку паездкі праедуць на веласіпедах.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя