Жнівень таксама чакаецца вільготным

1 августа 2016

Жнівень пачаўся няўстойлівым надвор'ем. У прагнозах - шквалісты вецер, навальніцы, дождж, часам моцны - гэта аранжавы ўзровень небяспекі. Ападкі прагназуюцца непрацяглымі, але даволі інтэнсіўнымі, месцамі магчымы град і парывісты вецер да 20 метраў за секунду. Тэмпература паветра днём не ніжэй за 20 градусаў. А вось у другой палове тыдня зноў цёплае паветра з Міжземнага мора.

Толькі за апошні тыдзень у многіх гарадах Мінскай вобласці ўзровень ападкаў значна перавысіў норму. Самым дажджлівым горадам былі Стоўбцы. Жнівень таксама чакаецца вільготным. Згодна з прагнозамі, кожны другі дзень месяца будзе дажджлівым.