Жнівень пачынаецца з ліўняў і граду

1 августа 2016

На сёння сіноптыкі зноў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца навальніцы са шквалістым ветрам, яго парывы дасягнуць 20 метраў за секунду. Спякота пры гэтым захаваецца. У паўднёва-ўсходніх раёнах слупкі тэрмометраў паднімуцца да 33 градусаў. Па поўначы крыху халадней - каля 26-ці. У цэлым жа надвор'е ў апошні месяц лета чакаецца няўстойлівым - пахаладанні будуць чаргавацца са спякотай.