Аварыйны мост цераз Прыпяць узарваны

25 мая 2018

На Палессі ўзарвалі аварыйны мост цераз Прыпяць.

Сапёры МНС абрушылі пашкоджаную частку пуцеправода ў Жыткавіцкім раёне, заклаўшы па ўсёй даўжыні ўзрыўчатку.

Будаўнічая тэхніка была адведзена ў бяспечнае месца. Рака накіравана ў іншае рэчышча, пад мостам адсыпана спецыяльная пляцоўка для абломкаў. На гэтым месцы будзе ўсталявана металічнае пралётнае збудаванне. Зараз два берагі Прыпяці злучаюць пантон і паромная пераправа. Будаўніцтва новага моста Прэзідэнт Беларусі даручыў завяршыць да 7 лістапада.