Аварыя ў Мінску з удзелам матацыкліста

30 мая 2023

Матацыкліст загінуў падчас ДТЗ у Мінску. Аварыя здарылася сёння раніцай на вуліцы Кіжаватава. Там сутыкнуліся грузавы аўтамабіль МАЗ з байкам. У выніку 34-гадовага вадзіцеля выратаваць не ўдалося. Прычыны здарэння высвятляюцца. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра абавязковае выкананне ўсіх правілаў дарожнага руху, а таксама просіць мота- і аўтааматараў быць максімальна ўважлівымі.