Аварыя з удзелам таксі ў Мінску: шпіталізаваныя пяць чалавек

30 мая 2023

Аварыя з удзелам таксі здарылася ў беларускай сталіцы на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал. Днём там сутыкнуліся аўтамабілі Peugeot і Lada. У выніку вадзіцеляў і трох пасажыраў шпіталізавалі, у тым ліку дваіх дзяцей.