Аварыі на сталічным праспекце Дзяржынскага і ў Пухавіцкім раёне

26 октября 2020
Ранішняя аварыя на сталічным праспекце Дзяржынскага. "Опель" перакуліўся пасля сутыкнення з "таётай". 45-гадовы вадзіцель "таёты" ехаў па праспекце з боку Хмялеўскага ў напрамку плошчы Багушэвіча. Пры развароце не саступіў дарогу "опелю", які ехаў у сустрэчным напрамку на дазваляючы сігнал святлафора. Ад удару аўто перакулілася і ўрэзалася ў раздзяляльную агароджу. Пацярпелых няма.

Смяротнае ДТЗ у Мінскай вобласці

Яшчэ адна сур'ёзная аварыя са смяротным вынікам у Пухавіцкім раёне. Сутыкнуліся "хонда" і "сітраен", вадзіцель “сітраена” выязджаў на трасу М5 і не саступіў дарогі. У першага аўтамабіля разбіта пярэдняя частка, у другога - левы бок. Загінуў вадзіцель “хонды”, які накіроўваўся ў Бабруйск. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.