Аўдыторыю імя акадэміка Уладзіміра Пічэты адкрылі ў БДУ

30 октября 2014

Такі падарунак да 80-годдзя атрымаў гістарычны факультэт галоўнай ВНУ краіны, першым рэктарам якога і быў вядомы акадэмік. Павіншаваць гістарычны факультэт з юбілеем у Мінск напярэдадні прыбылі вядучыя гісторыкі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі і Кітая. На сустрэчы навукоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні адукацыі ў 21 стагоддзі, а таксама абмяняліся вопытам выкладання гісторыі ў розных краінах.

Сяргей Карпаў, дэкан гістарычнага факультэта МДУ: Мы разам працуем над захаваннем агульнай адукацыйнай прасторы, што вельмі важна, таму што, калі мы гаворым аб балонскім працэсе, трэба разумець, што ёсць рэчы больш каштоўныя, чым гэта. Гэтае захаванне фундаментальнасці адукацыі, тых класічных традыцый, якія заўсёды былі ўласцівыя нашай краіне.

Галоўны праект, над якім зараз працуюць беларускія навукоўцы сумесна з расійскімі, - гісторыя Саюзнай дзяржавы. Паводле слоў спецыялістаў, гэта праца створыць моцны падмурак ідэйнага адзінства дзвюх краін.