Атэстаты ліцэя МУС сёння атрымалі выпускнікі навучальнай установы

9 июня 2017

Атэстаты ліцэя МУС сёння ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі выпускнікі навучальнай установы. Цырымонія прайшла ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Дакументы аб заканчэнні ліцэя асабіста ўручыў Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. На працягу пяці гадоў курсанты вывучалі не толькі стандартную праграму для агульнаадукацыйных школ, але і спецыяльныя дысцыпліны, неабходныя для службы ў органах унутраных спраў.

Спецыялізаваны ліцэй МУС быў створаны ў 2015 годзе на базе Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча імя Фрунзэ. Большая частка выпускнікоў установы ў далейшым паступае ў Акадэмію МУС Беларусі.