АТН запускае ўнікальны праект: адзінаццаць серый пра баявыя машыны

22 июня 2018

Перад Днём Незалежнасці Беларусі Агенцтва тэленавін з падтрымкай "ВаенТБ" запускае ўнікальны праект. Адзінаццаць серый аб грозных баявых машынах і пяці героях, якія штодня стаяць на варце спакою беларусаў. Кожны дзень мы будзем дэманстраваць новую серыю з эксклюзіўнымі кадрамі. Вядучыя АТН раскажуць аб стварэнні сучаснай ваеннай тэхнікі, яе эвалюцыі, а таксама пра тых, у чыіх руках яна становіцца зброяй. Адкрывае праект бранябойны робат "Багамол". Беларускую навінку ўпершыню пакажуць на парадзе 3 Ліпеня. Сёння распрацоўкі такіх сістэм могуць дазволіць сабе толькі высокатэхналагічныя краіны. І Беларусь сярод лідараў.

Танкі - моц любой арміі свету. Яны ўдзельнікі ўсіх вядомых нам войнаў, у тым ліку і Вялікай Айчыннай. Сваім з'яўленнем на полі бою бранятэхніка падштурхнула збройнікаў да стварэння сродкаў барацьбы з імі.

Так, яшчэ ў савецкі час пачалі актыўна развівацца супрацьтанкавыя ракетныя комплексы. Такі, напрыклад, выкарыстоўваўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Перажыўшы сапраўдную тэхнічную эвалюцыю ў гады незалежнасці Беларусі, гэтыя комплексы жывуць ужо трэцім пакаленнем. І беларускія распрацоўшчыкі прыдумалі, як зрабіць удзел чалавека ў баі мінімальным.

Гэта - "Багамол". Самаходны супрацьтанкавы комплекс. Па сутнасці робат.

Распрацоўшчыкі запэўніваюць: гэтая машына можа 24 гадзіны за суткі паражаць умацаваныя наземныя цэлі, танкі, бронемашыны і верталёты. 

Гэты супрацьтанкавы робат аб'яднаў лепшыя элементы, якія выкарыстоўваюцца ў іншых відах ваеннай тэхнікі. Напрыклад, у сістэме машыннага зроку беларускія навацыі, паспяхова ўкаранёныя на БТР-70 і ў зенітную самаходную ўстаноўку "Шылка". А комплекс навядзення падобны на мадэрнізаваную "Стралу" і зенітна-ракетны комплекс "АСА".

Некаторыя элементы распрацаваныя ўпершыню. Напрыклад, сістэмы сувязі. Праз квадракоптар аператар можа кіраваць і абменьвацца звесткамі з рабатызаванай платформай, якая знаходзіцца ад яго на адлегласці да 10 кіламетраў.

У "мозг" машыны закладзены элементы штучнага інтэлекту, так званыя нейрасеткавыя інтэрфейсы. Гэта значыць, што робат можа разглядзець нават добра замаскіраваную цэль. Сабраўшы неабходную інфармацыю, тут жа перадасць яе аператару. А ён у сваю чаргу прыме рашэнне, ці даваць "Багамолу" каманду "Агонь!".

Распрацоўшчыкі запэўніваюць: заўважыць у цеплавізар (няхай нават і на адкрытай мясцовасці) такую слабакантрасную ва ўсіх спектрах цэль і тым больш паразіць яе складана. А гэта перавагі ў сучасным баі, дзе перамагае той, хто выстраліць першым.