Сёння ўвечар на Беларусь 1 АТН пачынае гастранамічны сезон у праекце Лёс гігантаў

16 декабря 2013

Адкуль прыйшла традыцыя адзначаць Новы год з келіхам пеністага, і як віно арыстакратаў патрапіла ў рукі пралетарыяту? Ужо сёння ўвечар на Беларусь 1 Агенцтва тэленавін пачынае гастранамічны сезон у праекце Лёс гігантаў. У першай серыі гісторыя самага папулярнага напою краіны Саветаў - шампанскага. Хутка і нядорага - як ні дзіўна, гэта ўсё пра тое самае савецкае паўсалодкае, сухое, паўсухое і брут, хто як любіць. Сёння ў 22:55 на Беларусь 1 прэм'ера Лёс гігантаў. Мы накрываем навагодні стол у стылі рэтра.