Атмасфера Пераможнага Мая пануе па ўсёй Беларусі

9 мая 2023

78-й гадавіне Вялікай Перамогі святочны аўтапрабег прысвяцілі "Патрыёты Беларусі". Месца збору традыцыйнае - паркоўка ля аквапарка "Лябяжы".

Тут сустрэліся сотні ўдзельнікаў грамадскага аб'яднання - усе тыя, каму не абыякавы лёс нашай краіны. З сабою не толькі святочны настрой, усмешкі, кветкі, але і фота тых, хто змагаўся за наша мірнае неба.

Аўтакалона ў колерах дзяржаўнага флага адправілася па праспектах горада-героя Мінска. У маршруце - і кола пашаны на плошчы Перамогі.

Фінішуюць патрыёты ва Уруччы, дзе ля помніка ўшануюць памяць загінуўшых у барацьбе за мір і незалежнасць.