Артысты Цырка дзю Салей падтрымалі выхаванцаў SOS-вёскі ў Бараўлянах

26 сентября 2017

Замежныя фокуснікі дапамаглі беларускім дзецям зрабіць традыцыйныя лялькі-абярэгі. Артысты Цырка дзю Салей падтрымалі выхаванцаў SOS-вёскі ў Бараўлянах. Згодна з паданнямі, вырабы з натуральных тканін прыносяць шчасце сем'ям. Таму ўсе зробленыя рукамі лялькі можна будзе набыць на заправачных станцыях напярэдадні Дня маці. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку жанчын, якія працуюць у дзіцячай вёсцы.

У дабрачыннай акцыі паўдзельнічалі паўсотні дзяцей і столькі ж артыстаў, а таксама прадстаўнікі сталічных кампаній. Нагадаем, у SOS-вёсцы ў Бараўлянах жывуць больш за паўсотні падлеткаў-сірот і дзеці з анкалагічнымі захворваннямі.