Артысты Купалаўскага тэатра ў "Галоўным эфіры"

28 марта 2020
Тэатр жывы і адпавядае папярэднікам. Соты сезон у Купалаўскім артысты галоўнай драматычнай сцэны краіны зрэзюмуюць стагоддзе нацыянальнага мастацтва. Паслядоўнікі Шэкспіра або Купалы? Правілы жыцця тых, хто літаральна аддае яго падмосткам. Хто такі купалавец сёння? Пагаворым з народнымі і пачытаем з "тутэйшымі". І пральём святло сафітаў на вострую тэму: ці ёсць попыт сёння на беларускую драму. Характэрны рэпартаж у гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".