Артысткі ансамбля Павалякі сабраліся разам, каб падтрымаць Тэа

11 мая 2014
Бабулі з вёскі Любанскага раёна сёння ўначы таксама не маглі заснуць. Артысткі ансамбля Павалякі сабраліся разам, каб падтрымаць Тэа. Кожная прынесла свой варыянт чызкейка.
Любанскія бабулі не толькі фанаты нашага прадстаўніка на Еўрабачанні, але і яго калегі. Тэа спрацаваўся з Павалякамі задоўга да свайго ўдзелу ў песенным конкурсе. Ён некалькі гадоў вядзе праект Наперад у мінулае на Беларусь 3. Ездзіць па вёсках у пошуках аўтэнтычных песень і перарабляе іх на сучасны лад.
Усе разам запісалі кавер на беларускай і англійскай мовах і выканалі яго ў Галоўным эфіры. Зараз песня Чызкейк увайшла ў рэпертуар этнагрупы.