Артылерыйская ўстаноўка СУ-100 папоўніла музей у Буйнічах

10 июля 2020
У музеі пад адкрытым небам папаўненне. Новы экспанат - артылерыйская ўстаноўка СУ-100 - на мемарыяле “Буйніцкае поле”. Яе называлі "знішчальнік танкаў". Машына была на ўзбраенні Чырвонай арміі ў гады Вялікай Айчыннай у якасці адказу нямецкім "тыграм". Прабівала іх 100-міліметровую браню. Цырымонія перадачы рарытэту адзначана мітынгам у гонар 79-годдзя абароны Магілёва. Кветкі леглі ля падножжа капліцы ў гонар герояў вайны. Рэканструкцыю машыны правялі спецыялісты патрыятычнага клуба "Пошук" - са Шклова, якія звярнуліся па дапамогу да Прэзідэнта.

Валерый Сёмушкін, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук": "На рэстаўрацыю ў нас пайшло 1,5 месяца. Потым, зноў жа - прыйшлося звярнуцца да Кіраўніка дзяржавы - не было каткоў і гусенічных тракаў, каб праз Міністэрства абароны аказалі дапамогу. Праца была праведзеная вялікая. Таму што фактычна гэта быў кавалак металу. Будзем працягваць працу па Буйніцкім полі". 

Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Досыць учытацца ў халодныя радкі на мемарыяльных плітах, угледзецца ў тыя барэльефы, у тыя экспанаты, якія тут размяшчаюцца. І так, сапраўды, разумееш, што гэта святое месца для кожнага, хто свята паважае і памятае подзвіг савецкага салдата".

Упрыгажэннем цырымоніі стала рэканструкцыя падзей 1944 года, калі група чырвонаармейцаў фарсіравала Днепр, адкрыўшы дарогу да вызвалення горада.