Арт-ёлку ўсталююць ля гарадской ратушы

11 декабря 2019
Навагоднія віншаванні на гарадскіх вуліцах. Да выхадных сталіца поўнасцю пераўвасобіцца ў святочны вобраз. Зараз завяршаюць мантаж вялікага пано на фасадзе педагагічнага ўніверсітэта. Апошнія штрыхі дадаюць і да афармлення навагодніх дрэў. Сёлета іх 30. Напрыклад, пляцоўку ля гарадской ратушы хутка ўпрыгожыць нестандартная арт-ёлка. Замест хвойных галінак  на святочным дрэве з'явяцца светлавыя шары. Такі навагодні атрыбут усталююць упершыню.

Навагодні настрой ствараюць і ў мікрараёнах. Лепшае афармленне вызначаць падчас раённых конкурсаў.