Водар цырка створаны ў Мінску

1 ноября 2014
Артысту ж засталося толькі выбраць, у якой з бутэлек водар дакладна адпавядае цыркавому. Больш за тое, парфумер нават прапанаваў дапрацаваць створаныя духі. Які рэцэпт эксклюзіўнай парфумы і які ён - сапраўдны водар цырка - у рэпартажы Наталлі Кезік.Эдгард Запашны не адразу зразумеў, чаму яго дзень пачаўся ў парфумернай майстэрні. Сёння тут ён будзе шукаць сапраўдны пах цыркавой арэны і закулісся. Але упэўнены, што пах свайго цырка ніколі не пераблытае.Перад артыстам некалькі варыянтаў паху. Неабходна выбраць толькі адзін, які найбольш адпавядае рэальнаму цыркавому жыццю.Усяго парфумер стварыў чатыры арыгінальныя і непаўторныя водары цырка. І на кожны рэцэпт спатрэбілася не менш за 70 інгрэдыентаў.Парфумер жа сцвярджае, што асноўны інгрэдыент для ўсіх чатырох экзэмпляраў - жывёльныя ноткі. І каб дагадзіць дрэсіроўшчыку, нават пакінуў за ім права дапрацаваць выбраны экзэмпляр. Водар, зроблены ў Беларусі, Эдгард Запашны абавязкова прэзентуе на арэне свайго цырка.А пасля парфумернай дэгустацыі сваё цыркавое шоу для Эдгарда Запашнага падрыхтавалі выхаванцы сталічнай школы.І, зразумела ж, майстар-клас ад прафесійнага дрэсіроўшчыка - Эдгард Запашны сустрэўся з маладымі артыстамі і нават прадэманстраваў некалькі цыркавых прыёмаў.