10.10.2023 15:35
|  Эканоміка

Як Беларусь і Расія ўмацоўваюць кааперацыю, сёння дэманструюць ва Уфе: тут запушчаны сумесны завод па вытворчасці сельгастэхнікі пад брэндам "Амкадор".

10.10.2023 14:47
|  Грамадства

У Беларусі падвялі вынікі летняга аздараўленчага сезона. Здраўніцы былі запоўнены на ўсе сто працэнтаў. І ёсць усе перадумовы, каб загрузка за год перавысіла рэкордныя паказчыкі 2019-га.

10.10.2023 14:00
|  У свеце

Гучныя звальненні ў арміі Польшчы. Адразу два важныя камандуючыя падалі ў адстаўку - начальнік Генштаба Войска Польскага і аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі.

10.10.2023 13:20
|  Культура

Прасы чыгунныя, латуневыя, драўляныя, вугальныя, газавыя і спіртавыя - усяго каля 600 экспанатаў ад XVIII да пачатку XX стагоддзя на выставе ў прысядзібным флігелі музея "Лошыцкая сядзіба".

10.10.2023 13:00
|  У свеце

Каб перажыць зіму, Кіеў вымушаны звяртацца па дапамогу да міжнародных донараў. Заходнія краіны выдзеляць больш чым 71 мільён долараў на закупку дроў для жыхароў прыфрантавых абласцей.

10.10.2023 12:40
|  У свеце

Ізраільская армія працягвае атакаваць пазіцыі ХАМАС у сектары Газа. Палесцінцам раяць уцякаць у Егіпет праз пагранічны пункт Рафах, які застаецца адкрытым.

10.10.2023 11:10
|  Грамадства

Як павысіць надзейнасць айчыннай тэхнікі і яе даступнасць? Прапановы чакаюць у Камітэце дзяржкантролю. У ведамстве адкрываюць гарачую лінію па пытаннях якасці і арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў і спецтранспарту беларускай вытворчасці.

10.10.2023 10:30
|  Эканоміка

Сёння ва Уфе ўрачыста адкрыюць завод па вытворчасці зернесушыльных комплексаў "Амкадар-Агідэль". У цырымоніі возьме ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі.

10.10.2023 08:50
|  У свеце

На Блізкім Усходзе працягваюцца баявыя дзеянні. Як паведамляюць палесцінскія выданні, некалькі груп ХАМАС прарвалі блакаду на поўдні Ізраіля.

09.10.2023 22:32
|  Грамадства

10 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не чакаецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. 10 кастрычніка ў народным календары Саўкі, ці Севасцей.

09.10.2023 21:57
|  Грамадства

У Лідзе праваахоўнікі захоўваюць грамадскую бяспеку, у тым ліку і пры дапамозе канёў. У старажытным горадзе адрадзілі конную міліцыю.

09.10.2023 21:18
|  У свеце

Інтэнсіўнасць палесціна-ізраільскага канфлікту не падае. Бакі працягваюць абменьвацца ракетнымі залпамі і ўзаемнымі абвінавачаннямі ў спадзяванні знайсці саюзнікаў.

09.10.2023 21:05
|  У свеце

Польшча з-за канфлікту на Блізкім Усходзе перажывае толькі па адной прычыне - новая хваля міграцыі ў Еўропу. Гэта заявіў прэзідэнт Дуда, якому гэта тэма пасля візавага скандалу не дае спакою.

09.10.2023 20:25
|  У свеце

Ізраільская армія адкрывае новы фронт. ЦАХАЛ пацвярджае пранікненне некалькіх дыверсійна-разведвальных груп з тэрыторыі Лівана.

09.10.2023 20:10
|  Грамадства

Вядзенне медыцынскай акрэдытацыі, змена прафпадрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры, рэгуляванне пытанняў медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі.

09.10.2023 19:50
|  Эканоміка

Одзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі - умацаванне супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. У Мінску з візітам губернатар Новасібірскай вобласці.

09.10.2023 19:00
|  Спорт

Баскетбалісты Мінска былі блізкімі да першай перамогі ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ. Напярэдадні каманда Расціслава Вергуна ўступіла Енісею 9 балаў.

09.10.2023 18:45
|  Грамадства

Да зімовага сезона актыўна рыхтуецца аўтапарк камунальнай тэхнікі Мінска. На балансе сталічнага Рамаўтадара ўжо з'явіліся новыя трактары, пагрузчыкі і солераскідальнікі.

09.10.2023 18:35
|  Спорт

Новы сусветны рэкорд марафонскай дыстанцыі. Кенійскі атлет Кельвін Кіптум выйграў 45-ты Чыкагскі марафон, прабегшы дыстанцыю 42 км за 2 гадзіны 35 секунд.

09.10.2023 18:20
|  У свеце

Армія абароны Ізраіля заяўляе аб павелічэнні інтэнсіўнасці нанясення ўдараў па тэрыторыі Палесціны. Пры гэтым міністр абароны краіны заявіў аб спыненні падачы вады, электрычнасці, паліва і ежы ў сектар Газа.

09.10.2023 17:35
|  Грамадства

Кантрасны кастрычнік - у прагнозах надвор'я на працоўны тыдзень: вецер, дождж, мокры снег, замаразкі і мімалётная цеплыня.

09.10.2023 16:50
|  Спорт

Арына Сабаленка застаецца першай ракеткай свету. Сёння быў апублікаваны абноўлены табель Жаночай тэніснай асацыяцыі. Так, спартсменка з Мінска апярэджвае сваю галоўную саперніцу - Ігу Швёнтэк - на 590 ачкоў.

09.10.2023 16:20
|  Грамадства

У Кыргызстане дадзены старт сумесным вучэнням "Непарушнае братэрства - 2023". Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ правядуць манеўры на палігоне Эдэльвейс.

09.10.2023 15:25
|  Эканоміка

Падтрымка беларуска-расійскіх экспарцёраў, інвестыцыйныя праекты і імпартазамяшчэнне з экспартным патэнцыялам. Прэзідэнт Беларусі сёння правёў перамовы з кіраўніком Расійскага экспартнага цэнтра Веранікай Нікішынай.