24.09.2023 11:00
|  Грамадства

Дзень машынабудаўніка адзначаюць у Беларусі. Гэтую сферу па праве называюць падмуркам усяго прамысловага комплексу. З прафесійным святам работнікаў і ветэранаў галіны павіншаваў кіраўнік дзяржавы.

23.09.2023 23:10
|  Грамадства

Заўтра на тэрыторыі Беларусі прагназуецца магнітная бура. Будзьце, калі ласка, уважлівыя да свайго самаадчування! 24 верасня ў народным календары Тадора.

23.09.2023 22:10
|  Грамадства

Эфірная восень на ўсіх тэлеканалах медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі пачынаецца 24 верасня. Стартуем эпічна і гераічна.

23.09.2023 21:10
|  Эканоміка

Навошта Беларусі яшчэ больш павышаць эфектыўнасць АПК? Гаворачы аб праблемах у сельскай гаспадарцы ў маштабах краіны, Прэзідэнт глядзіць у будучыню - сёння харчаванне ў цане, а заўтра будзе на вагу золата! АПК можна назваць нашай беларускай нафтай або газам.

23.09.2023 17:30
|  Грамадства

У Беларусі праходзяць Дні культуры Растоўскай вобласці. Азнаёміцца з народным набыткам гэтага рэгіёна можна на шасці пляцоўках.

23.09.2023 17:00
|  Грамадства

Прадстаўнікі ўлады працягваюць асабістыя прыёмы грамадзян. Пытанні, скаргі і прапановы 27 верасня выслухае кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка.

23.09.2023 16:30
|  Прэзідэнт

23 верасня - Нацыянальны дзень Саудаўскай Аравіі. Са святам Караля Саудаўскай Аравіі, спадчыннага прынца, прэм'ер-міністра і народ Каралеўства павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

23.09.2023 15:30
|  Грамадства

Свежыя і смачныя навінкі беларускіх вытворцаў на маштабнай пляцоўцы ля Палаца спорту. 23 верасня афіцыйна адкрыўся "Мінскі кірмаш" - самы разнастайны і доўгачаканы кірмаш гэтага сезона.

23.09.2023 13:30
|  Спорт

Салігорск 23 верасня прымае цэнтральны матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У госці да мясцовага "Шахцёра" наведаецца лідар першынства - мінскае "Дынама".

23.09.2023 12:00
|  Грамадства

У Беларусі працягваюцца комплексныя вучэнні Узброеных Сіл краіны. Яны праходзяць на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.

23.09.2023 10:30
|  Грамадства

Набыць багаты ўраджай Мінскай вобласці можна на сельгаскірмашах. Сезон продажу восеньскіх дароў стартаваў 23 верасня

23.09.2023 10:00
|  Грамадства

"Сяброўства" Варшавы і Кіева на фоне тэмы ўкраінскага збожжа ўсё больш абрастае ўзаемнымі прэтэнзіямі. Латвія ў аднабаковым парадку закрыла пагранпераход "Сілене".

23.09.2023 09:30
|  Грамадства

Роўна 80 гадоў таму быў вызвалены першы беларускі населены пункт Камарын Гомельскага Палесся. Гэты дзень і лічыцца пачаткам выгнання акупантаў з нашых зямель.

22.09.2023 21:28
|  Эканоміка

Што паказваюць лічбы па вытворчасці сельгаспрадукцыі ў краіне? Як яны выглядаюць на фоне мінулага года? Аб'ёмы продажаў мяса і малочкі на знешнія рынкі і прагноз па цэнах на ўнутраным - падрабязна пра гэта, а таксама пра будаўніцтва новых фермаў, нарыхтоўку кармоў і праблемныя моманты галіны распавядзём у праекце Агенцтва тэленавін "Пытанне нумар адзін".

22.09.2023 19:20
|  Эканоміка

З сітуацыяй у жывёлагадоўлі больш мірыцца нельга. Павышаць адказнасць за вынікі, узмацняць дысцыпліну - вось шляхі вырашэння праблем.

22.09.2023 19:00
|  Грамадства

Сакральныя вобразы з калекцыі Акадэміі навук Беларусі прымае Нацыянальны мастацкі. Алтарны жывапіс дзеліць арт-прастору з краявідамі малой радзімы пэндзля Вячаслава Шамшура.

22.09.2023 18:40
|  Грамадства

Маштабная акцыя памяці "сястры Хатыні": мемарыял у вёсцы Дальва, спаленай у 1944 годзе разам з жыхарамі, сёння стаў месцам правядзення мітынгу-рэквіема.

22.09.2023 18:00
|  Грамадства

Экалогія Мінска ў руках аўтааматараў! Сёння сталіца далучылася да Сусветнага дня без аўтамабіля. Зялёны маршрут на працу і вучобу гараджан заклікаюць пабудаваць на альтэрнатыўных відах транспарту і пакінуць машыну на хатняй паркоўцы.

22.09.2023 17:40
|  Грамадства

Прадпрыемствы машынабудавання нашай краіны рыхтуюцца адзначыць сваё прафесійнае свята ў гэту нядзелю. А ўжо заўтра насычаная праграма чакае горад Жодзіна.

22.09.2023 17:20
|  Спорт

Ганна Макарская і Павел Пашкевіч выйгралі залатыя медалі ў спрынтарскіх гонках сярод дзяўчат і юнакоў адпаведна. У Раўбічах стартаваў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне.

22.09.2023 14:20
|  Грамадства

Сонечная і цёплая восень працягваецца. У гэтыя выхадныя ў Беларусі будзе плюс 29. Такі вераснёвы антураж на 2-9 градусаў вышэйшы за кліматычную норму.

22.09.2023 13:45
|  Грамадства

Добрасумленна выконваць абавязак, абараняць правы і інтарэсы людзей, кіруючыся Канстытуцыяй. Больш чым сто мінскіх адвакатаў урачыста прынеслі прысягу.

22.09.2023 12:45
|  Палітыка

Працягваецца работа беларускай дэлегацыі ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць 78-ая сесія Генеральнай Асамблеі ААН. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў шэраг двухбаковых сустрэч з калегамі з Азербайджана, Венгрыі, В'етнама, Егіпта, Турцыі і Філіпін.

22.09.2023 12:20
|  Культура

Уся шырыня рускай душы для беларусаў. У Мінск на Дні культуры Растоўскай вобласці прыехалі 760 прадстаўнікоў гэтага расійскага рэгіёна.