Дажджы, туманы, моцны вецер і нават снег. У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць вадзіцеляў быць асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым і захоўваць дыстанцыю, бо гэта часцей за ўсё становіцца прычынай ДТЗ на слізкім пакрыцці і ва ўмовах дрэннай бачнасці.
Навiны
Верасень 2023 года стаў самым цёплым упершыню з 1945 года, паведамілі журналістам у Белгідрамеце. Першы месяц восені парадаваў беларусаў пагодлівымі дзянькамі, дажджоў практычна не было.
З журботнасцю з'язджаюць дахаты, але ў сэрцах застаюцца цёплыя ўспаміны аб Беларусі! Дзеці з Данбаса, якія былі ў нас на аздараўленні, сёння адправіліся на радзіму.
Пытанні ўмацавання нашай бяспекі - менавіта гэтаму сёння быў прысвечаны рабочы дзень Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка, калі знаходзіўся ў Брэсцкай вобласці, пабываў на вучэбным аб'екце беларускіх вайскоўцаў і пагаварыў з журналістамі.
Рэгіянальныя радыёстанцыі "гавораць" далей сваіх гарадоў - на ўсю краіну. Гэта дзякуючы нацыянальнаму радыёплееру. Своеасаблівы каталог FM-станцый - на адным сайце ў мабільным дадатку.
Альтэрнатыва карнавалу 7 кастрычніка ў Вялікім. На галоўнай сцэне будзе прадстаўлены сучасны Парыж. Не пакрываюцца пылам арыі і рамансы Чайкоўскага і Рахманінава.
"Настаўніку Мінскай вобласці прысвячаецца". Рэгіянальнае свята прымаў Нясвіжскі замак. Урачыстасць аб'яднала дзве сотні спецыялістаў сферы адукацыі.
Надвор'е кіруе і сталічным трафікам. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Мінска рэкамендуюць вадзіцелям пераходзіць на восеньскі, асцярожны стыль кіравання.
Лепшых работнікаў культуры МІнска ўшаноўвалі на сцэне Маладзёжнага тэатра. Узнагароды ад сталічнай мэрыі і іншых профільных устаноў атрымалі прадстаўнікі розных творчых сфер: тэатральнай, музычнай, музейнай і бібліятэчнай.
Адвакаты Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні супрацьстаяння санкцыям. У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя, прысвечаная працы адвакатуры дзвюх краін на прасторы Саюзнай дзяржавы і развіццю двухбаковых адносін.
Пакуль Захад бескантрольна напампоўвае кіеўскі рэжым зброяй, з Будапешта працягваюць гучаць заклікі да мірнага ўрэгулявання канфлікту.
У беларускім крымінальным вышуку служаць сапраўдныя патрыёты сваёй краіны. Такім меркаваннем падзяліўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Працягваецца рабочы візіт дэлегацыі Кыргызстана ў Беларусь на чале з Нурланбекам Шакіевым. Сёння парламентарыі наведалі Парк высокіх тэхналогій.
Беларускія міратворцы адправіліся на вучэнні АДКБ у Кыргызстан. Як адзначылі ў Мінабароны, манеўры пройдуць у рамках "Непарушнага братэрства - 2023", актыўная фаза якога праходзіла ў пачатку верасня ў Беларусі.
Уражанні застануцца надоўга! На пероне сталічнага вакзала сёння душэўна і кранальна завяршыліся канікулы для дзяцей Данбаса.
Свой вітамінны запас! Яблыневы сад заклалі ў Расонах. Такіх аб'ектаў у раёне не засталося, і новыя пасадкі павінны стаць зыходным пунткам развіцця такой перспектыўнай галіны, як садоўніцтва.
У Сірыі расце колькасць загінуўшых і пацярпелых падчас атакі тэрарыстаў на ваеннае вучылішча. Паводле паведамленняў газеты "Аль Хадах", ахвярамі трагедыі сталі 89 чалавек, пацярпелі 277.
Пакуль Вашынгтон шукае шчыліны для фінансавання Украіны, Кіеў зарабляе на кантрабандзе. ФСБ Расіі заявіла аб перахопе за год 370 кг вырабленых ва Украіне наркотыкаў.
У расійскім Паўднёва-Сахалінску ўведзены рэжым НЗ з-за дажджоў, якія прынёс тайфун. Затоплены вуліцы, шматкватэрныя і прыватныя дамы, парывамі ветру перакуліла некалькі прыпынкаў.
У Кеніі - успышка новай загадкавай хваробы. Каля 100 вучаніц са школы для дзяўчат на захадзе краіны захварэлі. Характар хваробы спецыялістам пакуль не атрымоўваецца вызначыць, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Прафесійнае свята сёння адзначаюць захавальнікі дакументальнай спадчыны краіны. Архівісты служаць на карысць народа, перадаючы вопыт папярэдніх пакаленняў.
Сацыяльная сфера Жыткавіцкага раёна прырасла яшчэ адным сучасным домам для маладых сем'яў. Яго для сваіх супрацоўнікаў пабудаваў Тураўскі малочны камбінат.
Заходнія тэндэнцыі кідаюць выклік маральнай стабільнасці і духоўным апорам чалавека. У гэтай сітуацыі як ніколі важна аб'яднацца і абараніць традыцыйныя, правераныя стагоддзямі каштоўнасці нашага народа.
Ірландыя больш не мае магчымасці прымаць бежанцаў. Такую заяву зрабіў кіраўнік урада. Паводле слоў палітыка, Дублін гатовы плаціць грошы іншым краінам Еўрасаюза, каб дапамагчы ім справіцца з просьбітамі прытулку, замест таго, каб добраахвотна прытуліць больш людзей у сябе.













