Армейскія міжнародныя гульні працягваюцца

4 августа 2016

На палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці прайшло супрацьстаянне зенітных ракетных войскаў. Каманды з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кітая спаборнічалі ў хуткасным зараджанні комплексаў С-300. Спаборніцтва праходзіць на некалькі этапаў: зараджанне пускавой сістэмы, спаборніцтва вадзіцеляў, марш ракетным дывізіёнам С-300, адбіццё ўдару ўмоўнага праціўніка. Падобны конкурс на Армейскіх гульнях праходзіць упершыню, яго пераможцы вызначацца 7 жніўня.

Аляксей Трэгуб, начальнік упраўлення галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі: "Акрамя танкавага біятлона, мы ўдзельнічаем яшчэ ў конкурсах на палігонах у Расіі і Казахстане. Сёння ўступілі ў барацьбу нашы снайперы. Рыхтуюцца да ўдзелу ў гульнях нашы інжынеры. Добра ваююць нашы спецыялісты С-300, займаюць другое месца. І астатнія каманды неўзабаве ўключацца ў барацьбу, і, я думаю, пакажам добры вынік".

Летась Беларусь удзельнічала ў 9 конкурсах у Армейскіх міжнародных гульнях і ў агульнакамандным заліку заняла трэцяе месца з 17.