Архітэктурныя тонкасці Брэста не пакідаюць абыякавым ні аднаго турыста

6 сентября 2019

Гэты горад літаральна дыхае гісторыяй. І нават сучасныя будынкі тут праектуюць так, каб вуліцы і паркі былі выкананыя строга ў адным стылі. 

Зусім хутка ў цэнтры з'явіцца і арт-прастора. Тут жа  працягваецца рэстаўрацыя дамоў-ветэранаў.  А спальны раён стане яшчэ больш  камфортным са з'яўленнем вялікага парку - разам з веладарожкамі, пракатамі і абсталяванай набярэжнай. 

Па-мойму, выдатныя ўмовы для жыцця ў абласным цэнтры.

Як раз аб гэтым наш карэспандэнт Юлія Грызунт пагутарыла з галоўным архітэктарам Брэста.
Разьбяныя дзверы, апраўленыя вокны і калоны. Вуліцу Леванеўскага ў Брэсце завуць "маленькай Швейцарыяй". Каля кожнага дома  разбіты сад. Некаторым будынкам тут ужо амаль два стагоддзі - сярод іх ёсць і зусім новыя. Але на першы погляд адрозніць іх даволі складана. Каб атрымаць дазвол на будаўніцтва ў гэтым квартале - праект павінен быць вытрыманы строга ў стылі еўрапейскай вуліцы. 
Так, мабыць, у любым абласным цэнтры панэлькі прынята лічыць хутчэй неабходнасцю, чым упрыгожаннем. Але і ад гэтага ў Брэсце імкнуцца адыходзіць. Напрыклад, тут, у новабудоўлях жывуць ужо (ні многа ні мала) траціна ўсіх брэстаўчан. Зараз архітэктары горада спрабуюць канструяваць шматпавярхоўкі так, каб на выгляд  яны глядзеліся менш. А значыць,  нават у мікрараёнах спрабуюць выбудаваць гэты "квартальны" камфорт. 
Хоць, вядома, сапраўдная ўтульнасць сярод панэлек можа стварыць толькі вялікі сямейны парк. 

Да 1000-годдзя горада таксама  адбудавалі новы аўтавакзал.
Не выпадкова ён празрысты і прамавугольнай  формы. Праект ствараўся так, каб сучасны будынак не закрыў, а дапоўніў гістарычны будынак вакзала.
Зараз складана нават уявіць сабе, што ў 80-ых гэтую вуліцу маглі забудаваць 14-павярховымі дамамі. Некаторыя нават пабудавалі, але з часам іх адрэстаўравалі так, каб яны не вылучаліся на агульным фоне. Савецкую прынята зваць гістарычным цэнтрам, і ўсё ж большасць будынкаў тут сучасныя. 
Аб самай знакамітай вуліцы Брэста мы распыталі чалавека, які за 74 гады  жыцця тут стаў практычна яе часткай. Мастак Леў  Алімаў жыве ў гэтым ружовым доме ўсё сваё жыццё. Калегі шмат разоў запрашалі яго пераехаць у Мінск і ў Маскву. Але Леў  Барысавіч  аддае перавагу Арбату - Савецкую. А Крамлю - Брэсцкую крэпасць. Дзе і чэрпае натхненне для новых карцін. 
Тысячы людзей шторанку праходзяць гэтую вуліцу па дарозе на працу. І мала хто задумваецца,  якія сакрэты яна ўтойвае. Напрыклад, кінатэатр "Беларусь", які доўгія гады быў сінагогай.  Або аптэка, якой ужо без малога 100 гадоў. 

У Брэсце плануюць пабудаваць буйную арт-прастору.
Хутка недалёка адгэтуль плануюць пабудаваць буйную арт-прастору для моладзі. Дарэчы, брэсцкія архітэктары праводзяць конкурсы, каб мясцовыя жыхары самі прапаноўвалі праекты новых пабудоў і самі стваралі горад, у якім будуць жыць іх дзеці, і які не пакідае абыякавым ні аднаго турыста.