Архітэктары падзяліліся ідэямі па забудове сталіцы

29 января 2014

Горадабудаўнічая палітыка Мінска выходзіць на новы этап развіцця: забудова будзе кропкавай, а якасць будаўніцтва істотна павялічаць. Пра гэта сёння было заяўлена на калегіі камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама з удзелам мэра горада. Як падкрэслілі спецыялісты, з наступнага года ў сталіцы будуць праектаваць толькі энергаэфектыўнае жыллё. Зараз такія дамы ўжо будуюць у Мінску. Іх канцэпцыя сябе апраўдала.



Мікалай Уласюк, старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама: Сёння мы гаворым пра тое, што энергазберагальныя тэхналогіі павінны ўкараняць у масавым будаўніцтве. Гэта значыць трэба разглядаць не асобны энергаэфектыўны будынак, а цэлыя кварталы такіх пабудоў.


Адзначым, да 2017 года тэмпы будаўніцтва жылля ў сталіцы паменшацца да 60 працэнтаў гадавога плана. Далей Мінск выйдзе на 500 тысяч квадратных метраў штогод. Столькі ж прыпадзе і на гарады-спадарожнікі.