Архітэктары свету сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята

7 октября 2019

Яно было  заснавана 34 гады  назад. Міжнародны саюз архітэктараў стварылі адразу пасля Другой сусветнай вайны для аднаўлення  гарадоў. Адным з такіх быў Мінск - яго амаль цалкам разбурылі. Першы пасляваенны генплан нашай сталіцы склалі ў 1945 годзе. Гэты дакумент увесь час абнаўляецца,  але галоўны акцэнт і сёння застаецца ўсё тым жа: горад для камфортнага жыцця. Для гэтага ў найбліжэйшыя 10 гадоў шэраг прамысловых прадпрыемстваў вынесуць за межы беларускай сталіцы.  Важная задача таксама - азеляненне Мінска.