Архімандрыт Гервасій Раптопулас з Салонікаў гэтымі днямі знаёміцца з Беларуссю

12 мая 2017

Напярэдадні грэчаскі манах, вядомы як духоўны апякун людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні, па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла наведаў дамавы храм імя Сабора ўсіх беларускіх святых Мінскай епархіі, а таксама асабіста пагутарыў з Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Уладыкам Філарэтам. У размове духоўныя айцы падкрэслівалі адзінства грэкаў і беларусаў у праваслаўі.

архімандрыт Гервасій (Раптопулас):

"Мы першы раз у Беларусі, але даўно хацелі наведаць гэту братэрскую краіну, якая славіцца сваёй міралюбнасцю і захаваннем духоўных традыцый. Нас аб'ядноўвае адна вера, святыя айцы і сам Ісус Хрыстос! Мы хацелі б выказаць усім беларусам словы любві евангельскай ".

"Святы зняволеных" - у 2012 годзе айцец Гервасій намініраваўся на Нобелеўскую прэмію. З гуманітарнай місіяй ён падарожнічае па ўсім свеце. Аб'ехаў ужо больш як 90 краін.