Кавуны ў прамысловых маштабах. Аграрыі Магілёўскай вобласці пайшлі на эксперымент

3 июня 2020
Высаджаны ў грунт звыш 60 тысяч саджанцаў  бахчавой культуры. Яны вырашчаны ў цяпліцах сельгаспрадпрыемства "Расвет" Кіраўскага раёна. Агульная плошча пасеваў - 10 гектараў. Спецыяльная тэхніка і тэхналогія апрацоўкі распрацавана беларускімі навукоўцамі. Яна дазваляе атрымліваць  добрыя ўраджаі кавуноў ва ўмовах нашага клімату - да 100 цэнтнераў з гектара. Халаднаватыя ночы ў Беларусі дазволяць захаваць салодкасць ягады. Першы ўраджай экалагічна чыстых кавуноў чакаюць ужо ў жніўні.