АПК Віцебскай вобласці: паказчыкі растуць

30 ноября 2020

Зараз пра рэальную працу людзей, якая дае канкрэтныя вынікі. Размова пра аграрны эксперымент у Віцебскім рэгіёне. Тут указам прэзідэнта былі створаны буйныя аб'яднанні. На чале прадпрыемства-перапрацоўшчык, а пад крылом некалькі дзясяткаў вытворцаў збожжа, малака і мяса. Мэта - замкнуць ланцужок "ад поля да прылаўка" і атрымаць максімальную выгаду.

Эфект за 9 месяцаў ужо выклікае аптымізм. А ў выпадку поспеху праект стане ўзорам і для іншых абласцей. Вольга Маслоўская працягне (відэа).