Апельсіны, лімоны, цытроны, бергамот, кумкват і нават памела - ліманарый Батанічнага сада запрашае

1 декабря 2022
У самым цэнтры сталіцы ёсць такое месца, дзе ўраджай паспявае для прыгажосці, эстэтыкі і яркага сонечнага настрою. Гэта ліманарый Батанічнага сада Акадэміі навук. Менавіта ў гэты халодны перыяд года тут цікава назіраць за цытрусавымі. 

Апельсіны, лімоны, цытроны, бергамот, кумкват і нават памела. У калекцыі вучоных каля ста сартоў. Спецыялісты працуюць і над селекцыяй новых айчынных. Падчас такога трапічнага рэлаксу можна даведацца пра цікавыя факты з гісторыі і батанікі, напрыклад, чаму цытрусавыя называюць раслінамі чатырох сезонаў.

Самы даступны спосаб трапіць у ліманарый Батанічнага саду - гэта арганізаваныя экскурсіі, якія ладзяць тут пастаянна.