Антон Кушнір ужо зрабіў свой алімпійскі выбар

18 февраля 2014

Фінансавую дапамогу, а гэта сто мільёнаў рублёў, з фонду Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, атрымае Мінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па фрыстайле і акрабатычных відах спорту. У школе юныя спартсмены займаюцца фрыстайлам, акрабатыкай, скачкамі на батуце і акрабатычнай дарожцы. Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір таксама праходзіць міжсезонную падрыхтоўку ў гэтым спартыўным цэнтры.


Адзначым, школа вось ужо амаль тры дзясяткі гадоў рыхтуе спартсменаў міжнароднага класа. Сярод заслужаных выхаванцаў - чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку Аляксей Грышын і Дзмітрый Дашчынскі.