Антытытунёвы дэкрэт у Беларусі выклікаў вялікую грамадскую цікавасць

29 мая 2017

Як паведамілі "Панараме" ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі, антытытунёвы дэкрэт у Беларусі выклікаў вялікую грамадскую цікавасць. За паўмесяца абмеркавання на форуме і прававым партале pravo.by ўжо паступіла каля 400 заўваг і прапаноў: ад прадпрыемстваў-вытворцаў, экспарцёраў і простых беларусаў. У асноўным у каментарыях рэспандэнты падтрымліваюць новыя нормы па забароне курыць на дзіцячых пляцоўках і прыпынках, на продаж электронных цыгарэт да 18 гадоў, іх рэкламу і адкрытую выкладку ў магазінах.

У Беларусі штодня прыкурвае траціна насельніцтва. Статыстыку папаўняе моладзь. Імкліва павялічваецца і колькасць тых, хто пераходзіць на электронныя парагенератары, абарот якіх у Беларусі заканадаўча пакуль не рэгулюецца. Завершыцца грамадскае абмеркаванне антытытунёвага дэкрэта 12 чэрвеня. І ўжо к 15-му ўсе прапановы звядуць разам і накіруюць ва ўрад. Самыя рацыянальныя знойдуць адлюстраванне ў новым дакуменце.