Ансамбль танца "Крыжачок" рыхтуецца да вялікага майскага канцэрта

29 апреля 2021

Выступленне будзе прысвечана 100-годдзю Белдзяржуніверсітэта. Дарэчы, найстарэйшаму танцавальнаму калектыву Беларусі - 75.

Пра любоў да мастацтва і пра тое, што людзі розных прафесій могуць размаўляць на адной мове танца - Андрэй Казлоў.

Рэпетыцыя вядомага беларускага танцавальнага калектыву "Крыжачок" напярэдадні вялікага канцэрта. Тут кожны разумее сваю адказнасць. Падвесці нельга як сябе, так і гледача, а аншлаг у зале філармоніі – гэта ўжо традыцыя "Крыжачка".

Словы кіраўніка, незразумелыя гледачам, адразу ўвасабляюцца ў рух, танец.

Ігар Музалеўскі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, рэзка пераходзіць з адной пастановачнай гісторыі да другой. Ніці ўлавіць няпроста.

А адны танцавальныя матывы імкліва змяняюць іншыя. Вось, напрыклад, малдаўскія.

Гісторыя ансамбля непарыўна звязана з гісторыяй развіцця беларускай харэаграфіі. Толькі вярнуўшыся з вайны, юнакі і дзяўчаты ўвайшлі ў першы склад "Крыжачка".

Штогадовы вялікі канцэрт "Крыжачок" амаль заўсёды дае ў маі, у чым ёсць сімвалізм, бо ансамбль створаны адразу пасля вайны, у толькі што мірным Мінску 1945 года. На працягу ўсёй 75-гадовай гісторыі мяняўся склад, але не мяняўся дух калектыву, дзе кожны, нягледзячы на розную сферу дзейнасці па-за танцавальнай залы, ставіў мастацтва перш за ўсё.

Крыжачок" толькі за апошнія гады не аднойчы прадстаўляў Беларусь у краінах Еўропы і Азіі. Ды і ў нас кожнае выступленне калектыву - заўсёды адметнасць любога вялікага канцэрта.

Першая частка юбілейнага канцэрта 4 мая - гэта беларускія народная танцы, а затым гледачы змогуць убачыць праграму, складзеную з розных танцавальных культур. У любым выпадку выдатны настрой і натхненне забяспечаны кожнаму гледачу.

І менавіта на адной з самых вядомых сцэнічных пляцовак Беларусі, дзе працуюць акадэмічныя калектывы - "Харошкі" і Дзяржаўны ансамбль танца - адбудзецца юбілейны канцэрт "Крыжачка".