Анамальная спёка небяспечная для дарожнага пакрыцця

12 июня 2019

Спецыялісты працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Каб захаваць якасць палатна, спецыяльныя палівачныя машыны астуджаюць асфальт. Пад асаблівым кантролем  шырокія праспекты і найбольш ажыўленыя ўчасткі дарог.

Аляксандр Пракапенка, старшы майстар упраўлення "Цэнтр" ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама": "Гэта робіцца, каб зменшыць тэмпературу і павялічыць трываласныя характарыстыкі асфальту, каб прывесці іх у норму. Усё гэта прыводзіць да дэфектаў, такім як прасадкі, расколіны. Палівамыйныя машыны едуць з хуткасцю 8 кіламетраў за гадзіну, каб уся шырыня дарожнага палатна была цалкам пакрытая вадой".

Паліваць дарогі пачынаюць, калі тэмпература асфальту дасягае 25 градусаў. У найбольш гарачае надвор'е спецтэхніка выязджае ў горад кожную гадзіну.