Анамальна цёплы пачатак красавіка ставіць новыя кліматычныя рэкорды

3 апреля 2017

Мінулы дзень, 2-га красавіка, стаў адным з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі. Так, у Мінску паветра прагрэлася да 22,2 градуса. Папярэдні рэкорд – 19,3 градуса - быў адзначаны ў 1990 годзе. Такое нехарактэрна цёплае для гэтага перыяду надвор'е ў Беларусь прынеслі паветраныя масы з поўдня. На гэтым тыдні такіх жа высокіх тэмператур чакаць не прыйдзецца - 6-12 градусаў днём, ноччу 3-10 вышэй за нуль. У другой палове тыдня магчымы ападкі, у асобных раёнах - навальніца.