Англійская ці французская мовы за шаснаццаць гадзін

4 апреля 2013

У гэтым годзе ўстановы адукацыі Мінскай вобласці пяройдуць на методыку паскораннага вывучэння замежных моў. Асновай інавацыйнага падыходу да авалодання іншаземнай мовай стане методыка расійскага лінгвіста Дзмітрыя Пятрова. Згодна з ёй, вучням дастаткова вывучыць базавыя схемы моўных матрыц і каля 400 замежных слоў.


Вывучэнне замежных моў па гэтай  методыцы плануецца ўвесці і на прадпрыемствах вобласці. Гэта дазволіць кіраўнікам і менеджарам напрамую шукаць рынкі збыту сваёй прадукцыі і размаўляць з партнёрамі на іх мове.