Андрэя Валкавыцкага прыгаварылі да сямі гадоў калоніі агульнага рэжыму

3 марта 2017

Былога супрацоўніка Баранавіцкай ДАІ Андрэя Валкавыцкага прыгаварылі да сямі гадоў калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачваны прызнаў віну і ўжо пакрыў сям'і загінуўшай 6 тысяч рублёў маральнай шкоды. У судзе Ляхавіцкага раёна прайшло абвяшчэнне прыгавору. Акрамя пазбаўлення волі, Андрэя Валкавыцкага пазбавілі права займаць пасады на дзяржслужбе. І яшчэ суд пастанавіў спагнаць з падсуднага 35 тысяч рублёў кампенсавання маральнай шкоды на карысць пацярпелага і 900 рублёў за паслугі адваката. ДТЗ з удзелам Валкавыцкага адбылося 26 лістапада мінулага года. Рухаючыся на аўтамабілі Opel Zafira, на пешаходным пераходзе ён насмерць збіў 36-гадовую жыхарку Слуцка Вольгу Стралкоўскую. Жанчына памерла на месцы аварыі. Начальнік інспекцыі ў момант наезду быў п'яны, у яго крыві знайшлі парадку 3 праміле алкаголю. Ён быў на асабістым аўтамабілі і не пры выкананні. Вінаваты ў аварыі быў заключаны пад варту, адхілены ад пасады і звольнены з органаў. Судовы разгляд па крымінальнай справе пачаўся 28 лютага і праходзіў у адкрытым рэжыме. Былы міліцыянер цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў сваякоў загінуўшай.