Андрэй Жайловіч узначаліў Салігорскі раён

16 сентября 2019
Важнае кадравае назначэнне ў структуры кіраўніцтва Мінскай вобласці. Салігорскі раён  узначаліў  Андрэй Жайловіч, які дагэтуль працаваў на пасадзе кіраўніка Маскоўскага раёна сталіцы. Напярэдадні ў горадзе шахцёраў пасведчанне старшыні райвыканкама ён атрымаў з рук губернатара. Як адзначыў Анатоль Ісачанка, Салігорскі адзін з найбольш эканамічна развітых раёнаў вобласці, яго дасягненні і пазіцыі трэба ўзмацняць. Да таго ж губернатар даручыў дэталёва разабрацца з праблемамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і павысіць  дысцыпліну  ў сельскай гаспадарцы. Для Салігорскага раёна гэты год юбілейны. Яму спаўняецца 95 гадоў.