Андрэй Швед правёў прамую тэлефонную лінію ў Магілёве

15 апреля 2016

Учора прамую тэлефонную лінію правёў у Магілёве старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэй Швед. Грамадзяне прасілі садзейнічання ў высвятленні аб'ектыўных прычын гібелі ў ДТЗ, а таксама верагоднасці ўрачэбнай памылкі. Паводле слоў кіраўніка ведамства, усе гэтыя факты будуць правераныя.

Праблема з тэрмінамі і якасцю наркатычных экспертыз у Беларусі вырашаная, заявіў кіраўнік Дзяржкамітэта. Ва ўпраўленнях ведамства цалкам абноўленае абсталяванне. Да канца года высокадакладныя экспертызы пачнуць праводзіць у Бабруйску, Светлагорску, Пінску і Наваполацку.