Андрэй Кабякоў наведаў Слонімскі раён з рабочай паездкай

10 июня 2017

Захаванне макраэканамічнай стабільнасці ў эканоміцы Беларусі дазволіць выканаць запланаваныя праекты і замацаваць галіновыя паказчыкі. Такі вынік падвёў падчас рабочай паездкі ў Слонімскі раён Гродзенскай вобласці Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Таксама ён адзначыў станоўчую тэндэнцыю развіцця прыватных інавацыйных прадпрыемстваў у аграрнай і вытворчай сферах. Гэта дае магчымасць ствараць у раёне дзясяткі рабочых месцаў, а ў найбліжэйшай будучыні - пашырыць экспартныя рынкі для нашай прадукцыі.

Андрэй Кабякоў, калі наведваў Слонімскую птушкафабрыку, закрануў і пытанні фінансавага аздараўлення кампаній сельскагаспадарчай сферы. Гаворка ішла пра сталы кантроль сітуацыі. Таксама прэм'ер-міністр азнаёміўся з рэалізацыяй інвестпраекта па вытворчасці беконнай свініны і перспектывамі мадэрнізацыі Слонімскага кардонна-папяровага завода.