Андрэ Пейрані ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны Беларусі

4 февраля 2018

Легенда "Нармандыі-Нёман" Андрэ Пейрані ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны Беларусі. Указ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 98-гадовы француз - апошні з байцоў легендарнага авіяпалка "Нармандыя-Нёман", які застаўся ў жывых. У эскадрыллі Пейрані быў авіямеханікам самалёта Героя Савецкага Саюза Марсэля Лефеўра. У складзе палка ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. 98-гадовы жыхар Ліёна Пейрані па традыцыі адзначае Дзень Перамогі двойчы: 8 і 9 мая.