Анатоль Сівак сустрэўся з працоўным калектывам тралейбуснага парка № 3

12 ноября 2019
Развіццё транспартнага комплексу сталіцы, рамонт дарог, памяншэнне колькасці так званых ляжачых паліцэйскіх. Гэтыя пытанні абмеркавалі сёння падчас сустрэчы мэра Мінска Анатоля Сівака з працоўным калектывам тралейбуснага парка № 3. Абмеркавалі паляпшэнне рухомага саставу і ўмоў аплаты працы. Падпісаны кантракт для закупу 70 тралейбусаў для Мінсктранса. У наступным годзе аўтапарк папоўніцца яшчэ на 150 адзінак. Запланавана і будаўніцтва кватэр для работнікаў парка.