Анатоль Сівак: Рэканструкцыю двух пуцеправодаў на МКАД плануюць завяршыць ужо да мая

12 марта 2019
Заторы  на МКАД  у раёне вуліцы Скарыны і праспекта Незалежнасці знікнуць праз паўтара месяца.  Рэканструкцыю двух пуцеправодаў на кальцавой плануюць завяршыць ужо да мая.  Аб гэтым у праекце АТН "Размова  ў Прэзідэнта" нам распавёў мэр Мінска Анатоль Сівак. Другую чаргу  рамонту плануюць пачаць адразу пасля заканчэння  ІІ Еўрапейскіх гульняў.  Акрамя таго, сталічны горадакіраўнік паабяцаў зняць праблему з недахопам дзіцячых садоў у новых мікрараёнах Мінска да сярэдзіны 21 года.

Што датычыцца зносу прыватнага сектара, то, паводле слоў Анатоля Сівака, да канца года ўладальнікам сядзібнай забудовы дадуць дакладны адказ,  якія дамы будуць зносіць, а якія  не.