Менавіта будаўнічая галіна лічыцца індыкатарам, які адлюстроўвае і агульную сітуацыю ў развіцці краіны, і яе інвестыцыйную актыўнасць.
Больш за 1 млн квадратных метраў жылля пабудавана ў Беларусі сёлета
Ва ўрадзе цяперашні год называюць годам новага інвестцыкла. І ў першым квартале правялі своеасаблівую рэвізію праектаў, вызначыліся з прыярытэтамі. Арыенціры на 5 гадоў. Будаўнічая галіна, якая мінулы год завяршыла з добрай прыбаўкай, па выніках I квартала таксама паказвае рост. Паступова памяншаецца і чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Да мільёна квадратаў узводзяць штогод менавіта для гэтай катэгорыі. А па забеспячэнні аб'ёмаў будаўніцтва жылля на аднаго жыхара Беларусь займае адно з вядучых месцаў сярод краін СНД. Гэты паказчык у нас на ўзроўні 28 кв. м на аднаго чалавека. І ужо падлічваем свежыя квадраты 2021 года.













